Адамавы жарты (16+)

Билеты
  • 23
    марта
    19:00
    Сб

АДАМАВЫЖАРТЫ

16+

Інсцэніроўка паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча

Жанр: Камедыя

Аўтар і рэжысёр: Святлана Навуменка

Сценаграфія: Юрый Саламонаў

Харэаграфія: Вольга Скварцова

Прэм’ера: 21 ліпеня 2010

Працягласць: 1г.50хв. з антрактам

Аўтэнтычны, легкі спектакль.

Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт…

У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў.

Ролі выконваюць:

Саўка – Максім Брагінец, Андрэй Новік
Марыся – Вераніка Буслаева, Надзея Цвяткова

Магрэта – Анастасія Баброва, Марына Здаранкова

ЧортУладзіслаў Ноздрын

Галерея: