Адвечная песня. Адкрыццё 25 сезона

АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ

Аўтар: Янка Купала

Жанр: фольк-опера

Сцэнічная ідэя і пастаноўка: Сяргей Кавальчык

Кампазітар: Цімур Каліноўскі

Сцэнаграфія і касцюмы: Уладзімір Ціханаў

Балетмайстар: Тамара Федасеева

У аднаўленні спектакля бралі ўдзел:

Сцэнаграфія: Юрый Саламонаў

Мастак па касцюмах: Марыя Герасімовіч

Балетмайстры:Людміла Фадзеева, Яфім Фадзееў

Педагог па вакале: Аляксандра Сандлер

Аранжыроўка: Алег Хаменка і гурт «ПАЛАЦ»

Прэм’ера: 6 ліпеня 2002

Працягласць: 1г.40хв.

Сучасная беларуская фольк-опера, якая ўяўляе сабою ўнікальны сінтэз народных матываў і рок-музыкі. Неверагодны, захапляльны спектакль пра жыццё нашых продкаў, пра лёс Чалавека ад нараджэння і да смерці. Спектакль пра тых, хто даў нам жыццё, сілу, годнасць і веру, гісторыя пра шлях Беларуса пад гэтым сонцам на гэтай зямлі...

Прызы і ўзнагароды:

2013 г.

VII Тэатральны фестываль Міжнароднага Чарнаморскага клуба «HOMOLUDENS» (г.Нікалаеў, Украіна)

Гран-пры «Залаты дэльфін»

«Лепшая жаночая роля другога плана» – Бэла Шпінер (за выкананне ролі Восені).

Па версіі альтэрнатыўнага (журналісцкага) журы «Адвечная песня» атрымала ўзнагароды:

у намінацыі «Лепшы спектакль»

дыплом «За лепшы акцёрскі ансамбль»

2007 г.

IX Міжнародны тэатральны фестываль «Галасы гісторыі» (г. Волагда, Расія)

Гран-пры фестывалю

2006 г.

VIII Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (г. Херсон, Украіна)

дыплом дырэктара фестывалю акцёру Ігару Сігову «За сцэнічнае ўвасабленне глыбіні славянскай душы»

дыплом калектыву РТБД «За акцёрскі ансамбль»

2006 г.

Тэатральны конкурс ХІІІ ММКФ «Лістапад»(г.Мінск)

дыплом акцёру І. Сігову ад «Народнай газеты»

2003 г.

«Славянскія тэатральныя сустрэчы» (г.Гомель)

дыплом лаўрэата ў намінацыі «Лепшы спектакль фестывалю»