Приключения Бибигона

  • К.Чукоўскі

    Спектакль-гульня на адну дзею

    Спектакль на рускай мове.
    Працягласць — 55 хвілін.
    Спектакль для гледачоў ад 4 гадоў
    Інсцэніроўка Таццяны Навумавай
    Рэжысёр-пастаноўшчык - Таццяна Навумава
    Мастак-пастаноўшчык - Алеся Сарокіна
    Кампазітар - Сяргей Калодкін
    Харэограф - Яўген Корняг
    Прэм'ера адбылася 9 чэрвеня 2007 года.
    Ідэя спектакля - падтрымаць маленькага чалавека (дзіцяці), даць яму магчымасць адчуць сваю моц, а таксама прыўзняць жыццёвы тонус старэйшага гледача (бацькоў), паказаць жыццё, напоўненае воляй і простымі чалавечымі радасцямі.
    У імпрэзу ўключаны песні, харэаграфія, кантакт з гледачамі, рухомыя гульні.

    Рэжысёр Таццяна Навумава (н. 1982, Віцебск) яшчэ ў школьным узросце ўдзельнічала ў фестывалі "Школьны тэатр", дзе была адзначана за "лепшую жаночую ролю" (за спектакль А. Дударава "Радавыя"). Захацела стаць акторкай, але з першага разу паступіць не атрымалася. Паступіла ў Віцебскую дзяржаўную вучэльню мастацтваў на тэатральны факультэт, і толькі пасля стала вучыцца ў Беларускай акадэміі мастацтваў на тэатральнага рэжысёра (у майстэрні Барыса Луцэнка), якую скончыла ў 2007 годзе.
    На 4-ым курсе паставіла "П'янага анёла" паводле п'есы Ільв. Талстога "Жывы нябожчык", што ішоў на сцэне тэатра-студыі імя Я. Міровіча. З гэтым спектаклем тэатр ездзіў на фестываль "Крылы" ў Рокішкіс (Літва, красавік 2006 года), дзе заняў першае месца!
    Удзельнік праекта "Жывая мяжа - Шрофенштайн" (Нямеччына), сябра нямецкай грамадскай арганізацыі "Epopee de l’Europe", якая ладзіць маштабныя міжнародныя творчыя праекты.

    Ролі выконваюць:

    Бібігон - Іван Ушакевіч
    Брундуляк - Андрэй Каламіец, Дзяніс Ксяневіч
    Жабка - Таццяна Жданава, Алеся Гераська
    Мышаня - Ала Паплаўская
    Павучок - Васіль Ніцко
    Імпрэзай кіруе асістэнт рэжысёра Аляксандр Аляксееў