Бегчы з Эльсінора альбо Гамлет навыварат

Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат

Аўтар: Віктар Понізаў
Жанр: Трагіфарс

Рэжысёр-пастаноўшчык: Сяргей Паўлюк (Украіна)

Сцэнаграфія і музыка: Сяргей Паўлюк

Мастак па касцюмах: Алёна Ігруша

Пластыка: Уладзіслава Белазоранка (Украіна)

Прэм’ера: 16 мая 2013
Працягласць: 2 г. 15 хв.

Знакаміты твор сусветнай драматургіі «Гамлет» Уільяма Шэкспіра натхніў украінскага драматурга Віктара Понізава на новае прачытанне. У выніку атрымаўся Гамлет навыварат.

Праз 400 гадоў героі адной з самых крывавых п'ес Шэкспіра ўзбунтаваліся і вырашылі пад кіраўніцтвам Гамлета ісці насуперак сюжэту, не падпарадкоўваючыся радку, «што напісаў Уіл пракляты». Яны стаміліся ад кровапраліцця і помсты і мараць жыць сваім жыццём па-за сюжэтам.

Усё ўжо наканаванае, ці мы можам кіраваць сваім лёсам? А можа будзе прасцей бегчы адсюль? Чым жа завершыцца гэты незвычайны канфлікт?

Ультрасучасны, задзірлівы, эпатажны спектакль. Эксперыментальны дух адчуваецца не толькі ў пастаноўцы спектакля, але і ў дэкарацыях, якія «крычаць» пра заганы сучаснага грамадства, агаляючы духоўнае збядненне чалавека.