Беларускія вадэвілі

Билеты
  • 08
    декабря
    19:00
    Чт
  • 09
    декабря
    19:00
    Пт
  • 20
    января
    19:00
    Пт

Беларускія вадэвілі

  • Браты Далецкія, Міхась Чарот

    Жарты на дзве дзеі з антрактам (па творах: “Міхалка” Братоў Далецкіх, “Мікітаў лапаць” Міхася Чарота)

    Спектакль на беларускай мове.
    Працягласць — 2 гадзіны.
    16+
    Пастаноўка – Уладзімір САВІЦКІ
    Мастак-пастаноўшчык – Ларыса РУЛЁВА
    Кампазітар – Уладзімір КАНДРУСЕВІЧ
    Балетмайстары – Яфім ФАДЗЕЕЎ, Людміла ФАДЗЕЕВА
    Мастацкі кіраўнік – Уладзімір САВІЦКІ
    Прэм’ера – 6 ліпеня 2016 года
Хочаш ажаніцца, але баішся? Няўпэўнены? Думаеш, а мо і ня трэба? Трэба! Павер – гэта весела! Усё яшчэ няўпэнены? Паглядзі наш спектакль і пераканаешся!
Гістарычны факт: пасля прагляду гэтых класічных вадэвіляў многія пары, якія сумняваліся жаніцца ці не – імгненна беглі і распісваліся! Сам Янка Купала ажаніўся калі ўпершыню пазнаёміўся з вясёлымі творамі Братоў Далецкіх і Міхася Чарота!
Беларускія вадэвілі маюць чароўную сілу!

Пра аўтараў:

Браты Далецкія

Пад гэтым псеўданімам хаваўся адзін з правадыроў нашага адраджэнскага руху Вацлаў Іваноўскі.

1. Аўтар першага буквара сучаснай беларускай мовы.
2. Стваральнік першага беларускага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”.
3. Удзельнік Усебеларускага з'езду 1917 ў Мінску.
4. Міністр асветы ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі
5. Бургамістр Менска.

Загінуў у выніку тэрарыстычнага замаху. Пахаваны на мінскіх Кальварыйскіх могілках.

Міхась Чарот

1. Адзін з самых яркіх пралетарскіх паэтаў Беларусі 20-х гг.
2. Выдатны спявак (спяваў у хоры Уладзіміра Тэраўскага (меў прыгожы барытон).
3. Стваральнік літаратурнага аб'яднання “Маладняк”.
4. Стваральнік сцэнара да першага беларускага мастацкага фільма “Лясная быль” (рэжысёр Юры Тарыч) – пастаўлены ў 1926 г., паводле яго прыгодніцкай аповесці “Свінапас”.
5. Першы выканаўца ролі Мікіткі ў ягонай п’есе “Мікітаў лапаць”.

Арыштаваны 24 студзеня 1937 г. Прыгавораны да расстрэлу 28 кастрычніка 1937 г. Апошні верш “Прысяга” (пра асабістую невінаватасць) надрапаў на сцяне мінскай унутранай турмы НКУС.

Я не чакаў
І не гадаў,
Бо жыў з адкрытаю душою,
Што стрэне лютая бяда,
Падружыць з допытам,
З турмою.

Прадажных здрайцаў ліхвяры
Мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палі,
Мае бары, —
Кажу вам — я не вінаваты!
(1937)

Ролі выконваюць:

“МІХАЛКА”
Язэп Карыта – Леанід УЛАШЧАНКА, Алег ЧЭЧАНЕЎ
Адэля, яго дачка – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса ГОРЦАВА, Ганна КАЗЛОВА, Таццяна РАЖАЎСКАЯ,
Юлька, пакаёўка – Наталля АНІСІМАВА, Лізавета ФАЛЕЙ, Лізавета ШУКАВА
Міхалка – Уладзіслаў ВІНАГРАДАЎ, Генадзь ГАРАНСКІ
Змітрук – Дзмітрый АБАЗОВІК, Аляксей КАЧАН
“МІКІТАЎ ЛАПАЦЬ”
Грыпіна – Наталля ГАРБАЦЕНКА, Вольга СІНІЦА
Яўмень – Аляксандр ПАЛАЗКОЎ, Іван ШРУБЕЙКА
Зоська, дачка – Ганна БОГДАН, Вікторыя КАДРАВА
Дар’я, суседка – Наталля ВАЎЧОК, Людміла РАЗУМАВА
Саўка, яе сын – Павел ЛОТАРАЎ, Сяргей МАРГОВІЧ
Мікіта – Аляксандр ТАРАСАЎ, Павел ЦЕРАХАЎ
Аўгіння – Людміла АСМАЛОЎСКАЯ, Кацярына КРЫЛОВА
Сяляне, музыкі – Дзмітрый АБАЗОВІК, Генадзь ГАРАНСКІ, Аляксандр ГЛАДКІ, Уладзіслаў ВІНАГРАДАЎ, Андрэй КАЛАМІЕЦ, Аляксей КАЧАН, Павел ЛОТАРАЎ, Сяргей МАРГОВІЧ, Аляксандр ТАРАСАЎ, Павел ЦЕРАХАЎ, Наталля АНІСІМАВА, Людміла АСМАЛОЎСКАЯ, Наста АСТАПЕНКА, Ганна БОГДАН, Вікторыя КАДРАВА, Ганна КАЗЛОВА, Аляксандра КРЫВАШЭЙ,Кацярына КРЫЛОВА, Ала ПАПЛАЎСКАЯ, Ірына ПЯШКОВА, Лізавета ФАЛЕЙ, Лізавета ШУКАВА