Царэўна Жабка

Казка-скамарошына Валерыя Ткачука паводле рускіх народных казак “Царэўна-жабка”

Колькі жабак скача па свеце? Шмат. Але ж адна-адзіная, незвычайная мастрыха-чараўніца прыскочыла ў запусценнае царства царэвіча Васі.

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадз. 20 хв..
ад 9 гадоў
Пераклад на беларускую мову Леаніда УЛАШЧАНКІ
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ганна КАЗЛОВА
Мастак-пастаноўшчык – Дар’я ВОЛКАВА
Кампазітар – Марына ХМЯЛЕЎСКАЯ
Пластычнае вырашэнне – Надзея ЛАЎРУХІНА
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі – Уладзімір САВІЦКІ
Колькі жабак скача па свеце? Шмат.

Але ж адна-адзіная, незвычайная мастрыха-чараўніца прыскочыла ў запусценнае царства царэвіча Васі. А Вася ўзяў ды… закахаўся ў жабку. І колькі яго не адгаворвалі, вырашыў з ёю ажаніцца. І, напэўна, ўсё б ціхамірна скончылася вяселлем, каб не Кашчэй, які таксама чароўную жабку ўпадабаў, і каб не Змей, які ў кожнай справе пільнуе свой інтарэс.
Але толькі ад жабкі залежыць, чым казка скончыцца…

Знаёмы сюжэт народнай казкі нават у сучасным увасабленні поўны гумару, чароўных пераўтварэнняў і мудрасці.

Ролі выконваюць:

Цар – Іван УШАКЕВІЧ
Вася – Сяргей МАРГОВІЧ, Андрэй КАРАЛЕВІЧ
Клава – Кацярына КРЫЛОВА
Клеапатра Самсонаўна – Алеся ГЕРАСЬКА, Юлія СМІРНОВА
Кашчэй Бессмяротны – Андрэй КАЛАМІЕЦ
Змей Гарыныч - Генадзь ГАРАНСКІ