Кантракт

КАНТРАКТ


Аўтар: Франсіс Вэбэр

Жанр: Камедыя ў 2 дзеях

Рэжысёр-пастаноўшчык: заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Гарцуеў

Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў

Музычнае афармленне: заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Гарцуеў

Мастак па святле: Сямён Давыдзенка

Прэм’ера: 15 сакавіка 2014

Працягласць: 2 г. 30 хв.

Лёс зводзіць у адным гасцінічным нумары маленькага французскага гарадка двух зусім непадобных мужчын. Адзін – прафесійны забойца, другі – хранічны няўдачнік, які спрабуе вярнуць няверную жонку. Іх інтарэсы катастрафічна не супадаюць. Героі, увесь час замінаючы адзін аднаму ў дасягненні сваіх мэтаў, трапляюць у недарэчныя камічныя сітуацыі. Масла ў агонь падліваюць і іншыя персанажы камедыі: памагаты забойцы, мітуслівы калідорны, палюбоўнік жонкі…