Дажыць да прэм`eры

ДАЖЫЦЬ ДА ПРЭМ'ЕРЫ

Аўтар: Мікалай Рудкоўскі

Жанр: Камедыя

Рэжысёр-пастаноўшчык: Павел Харланчук-Южакоў

Мастак-сцэнограф: Андрэй Меранкоў

Мастак па касцюмах: Алёна Ігруша

Кампазітар: Дзмітрый Гольцман (Расія)

Прэм’ера: 22 верасня 2012

Працягласць: 2 г.(з антрактам)

Галоўнай гераіне спектакля, актрысе Веры, праз чатыры тыдні трэба будзе граць партызанку ў новай п'есе пра вайну. Каб ужыцца ў ролю і зведаць цяжкія будні ваеннага часу, актрыса спрабуе змяніць усё вакол сябе. Яна ўпэўнена: толькі сапраўдны голад, холад і страх смерці могуць ёй у гэтым дапамагчы.У гульню па ўсіх правілах унутраннага перажывання паводле сістэмы К. С. Станіслаўскага Вера ўцягвае сваю сяброўку па тэатру Кацю, цярплівага мужа Лёшу і наогул усіх вакол.

Эксперымент зацягваецца і становіцца нават небяспечным. Ці дажывуць яго ўдзельнікі да прэм'еры?..