Все нормально (18+)

«Усё нармальна» – унікальны праект Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Цэнтра беларускай драматургіі.
Дзве жанчыны – ці маці з дачкой, ці сёстры, ці сяброўкі беспаспяхова спрабуюць выбудаваць дыялог. Мабыць, іх увогуле і не дзве. Вы бывалі ў Рыме? Вы хавалі цыгарэты ў паштовай скрыні? Вы апраналі чорнае?
Любоў упярэмешку з нянавісцю, напружанне, якое павісла ў паветры, адсылаюць да фільмаў Бергмана. Прастора сціснулася да аднаго пакоя, а час быццам бы спыніўся.

Ролі выконываюць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч і актрыса Ірына Якавец.

Дэбютная п’еса Уладзіславы Хмель напісана на драматургічнай лабараторыі «Адкрывачка» пад куратарствам вядомага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага і ўжо вызвала шырокі рэзананс у тэатральным асяроддзі.

Рэжысёр: Ганна Якаўлева
Драматург: Уладзіслава Хмель
Сцэнограф: Ірына Банькоўская
Харэограф: Багдан Красілаў
16+
1 гадзіна 20 хвілін