Тры парсючкі

  • Юры Шчуцкі

    Казка на дзве дзеі без антракту

    Спектакль на беларускай мове.
    Працягласць — 50 хвілін.
    з 5 год
    Рэжысёр-пастаноўшчык – Ягор ЛЁГКІН
    Мастак-пастаноўшчык – Ларыса РУЛЁВА
    Пераклад Жаны ЛАШКЕВІЧ
    Вершы Марыны і Янкі ЛАЙКОВЫХ
    Кампазітар – Рыгор УЛАСЮК
    Харэограф – Яфім ФАДЗЕЕЎ
    Прэм'ера - 30 чэрвеня 2010 г.
Жылі-былі тры браты-парсючкі Джым, Джон і Джэк. Джон і Джэк былі нармалёвымі парсюкамі: жалудамі любілі паласавацца, у бруднай лужыне выкачацца – а Джым нейкі дзівак і летуценнік: з Мятлікам сябраваў і ўсім на свеце цікавіўся. Браты-парсючкі адзін аднаго разумець не хацелі, таму часта сварыліся. Чаго і дамагаўся шэры Воўк, які ў апошні час страціў спрыт і паклаў на малых парсючкоў сваё хіжае вока.

Ролі выконваюць:

Парсючок Джым – Аляксандр ГЛАДКІ
Парсючок Джон – Андрэй КАРАЛЕВІЧ
Парсючок Джэк – Людзміла АСМАЛОЎСКАЯ
Воўк – Андрэй КАЛАМІЕЦ
Мятлік – Алеся ГЕРАСЬКА, Юлія СМІРНОВА
Спектаклем кіруе асістэнт рэжысёра Наталля ГРЫШАНОВІЧ