Сад

«САД»

монаперфоманс паводле п'есы Антона Чэхава «Вішневы сад»

Рэжысер і актор Андрэй Саўчанка.

Музыка Nicolas Jaar.

Дызайн афішы Вольха Савіч.

Ідэя нарадзілася падчас Семінару для тэатральных выкладчыкаў і рэжысёраў у Берліне (даследчы цэнтр “AKT-ZENT”, прафесар Юры Альшыц

Страчанае.

Сад. Памяць. Гісторыя.

Сам-насам з адзінотай, з набытым садам, са страчаным лёсам.

Пераасэнсаванне п’есы Антона Чэхава праз аднаго персанажа, аднаго актора, аднаго чалавека. Тэксты складаюцца ў асаблівыя шэрагі, ў бязгучныя чароды, ў маўклівыя рытуалы.

Абраная форма монаперфоманса дазваляе надаць дзее інтымны і сакральны характар, выкарыстаць нязвыклыя для класічнага твора прыёмы, стварыць асаблівы аўтарскі кантэкст.