Дзед

Билеты
  • 08
    декабря
    19:00
    Чт

Дзед

Ветэранам Вялікай вайны прысвячаецца…

Аўтар: Вячаслаў Панін

Жанр: Трагікамедыя

Рэжысёр-пастаноўшчык: Дзяніс Паршын

Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў

Мастацкі кіраўнік пастаноўкі: заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Гарцуеў

Харэограф: Святлана Навуменка

Кампазітар: Віталь Суддзін

Радыёперамовы і шумавыя эфекты: Інга Шавялёва

Прэм’ера: 6 мая 2015 г.

Працягласць: 1г.30хв.

Што такое вайна?Для кагосьці вайна – гэта слёзы і жах стратаў, для кагосьці – не больш чым камп’ютарная «стралялка»… Хтосьці з жахам успамінае свіст куль падчас бою, а хтосьці з энтузіазмам «крышыць» віртуальнага ворага, перажоўваючы хот-дог. Пры гэтым другія з’яўляюцца ўнукамі першых… Як і калі пралягла прорва паміж імі? І ці існуе гэта прорва ўвогуле? На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабавалі адказаць у спектаклі «Дзед», галоўным героем якога з’яўляецца ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

Усе мы – патэнцыяльныя воіны і, гіпатэтычна, гатовыя абараніць сваю Радзіму. А ці гатовыя мы быць справядлівымі ў адносінах да сябе і блізкіх сёння? Ці здольныя на подзвігі і ахвяры ў імя іншых «тут і цяпер»? Ці зможам абараніць ад абыякавасці тых людзей, якія захавалі нашу Радзіму ад фашызму і перамаглі яго 70 гадоў назад?..

Спектакль «Дзед» – гэта наша эмацыянальная спроба разабрацца ў маральных і духоўных праблемах сучасных рэалій, жаданне адказаць на этычныя пытанні, адназначных адказаў на якія – няма.

А яшчэ, мы жадаем, каб наш глядач выразна і ясна разумеў, ШТО для ўсяго свету азначае Вялікая Перамога, і быў у стане адрозніць праўду ад хлусні ў сучасным хаосе гістарычных розначытанняў.