Гражына

Пластычны спектакль “Гражына ” па матывах паэмы А. Міцкевіча “Гражына”.

Выканаўцы: народны тэатар гістарычнага касцюма “Полацкі з’вяз” Дзяржаўнай установы культуры “Полацкага гарадскога Палаца культуры“аддзела іддэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама.

На землях лідскіх, дзе жанчыны пра шчасце сыноў просяць вялікую багіню Мокаш, каб вырасла князёўна Гражына. Падчас святочных гулянняў на горад нападаюць крыжакі. Ледзь жывую Гражыну знаходзіць наваградскі князь Лютавор. Мінае час, князёўна становіцца яго жонкай. Страх Лютавора згубіць свае ўладанні праз князя Вітаўта падштурхоўвае яго ўступіць у змову з крыжакамі. Ні верны паплечнік Рымвід, ні Гражына не здолелі яго пераканаць. Каб выратаваць гонар князя і не дапусціць міжусобнай вайны, Гражына бярэцца за зброю.

Інфармацыя аб калектыве удзельніку:

Галоўнай мэтай дзейнасці калектыву з’яўляецца папулярызацыя і прапаганда айчынай гісторыі і быту ў агульнаеўрапейскім кантэксце.

Народны тэатр гістарычнага касцюма “Полацкі звяз” –жывы, зменлевы, рухомы арганізм, і як любая жывая істота. У рэпертуары калектыва мы бачым шмат яркіх спектакляў, якія адрозніваюцца гарманічным спалучэннем розных сцэнічных жанраў. Музыка і словы, вакал і харэаграфія – усё арганічна зліваецца ў такіх пастаноках. Рэпертуар калектыва багаты на невялікія імпрэзы і анімацыі – “Жывое захапленне”, “Рыцарскі конны турнір”, “У гасцях у князя”.

Народны тэатр гістарычнага касцюма “Полацкі звяз” самааддана працуе на культурнай прасторы, адраджае гістарычныя традыцыі і без, перабольшавання, аднвўляюць гістарычную памяць беларускага народа.