Теплообмен

25 студзеня ў 19.00 на сцэне РТБД адбудзецца вечар сучаснай харэаграфіі «ТЕПЛООБМЕН». Праект у трэці раз аб'яднае прадстаўнікоў сучаснага танца ўсёй Беларусі. Танцавальныя работы прадставяць прафесійныя і аматарскія калектывы. Творчыя нумары змяшчаюць выяўленую «танцавальную», «лексічную» аснову.

Удзельнікі танцавальнага вечара:
- Студыя сучаснага танца Дыяны Юрчанка (г. Віцебск)
- Танцавальная кампанія "НИТИ" (г. Віцебск)
- Танцавальная кампанія "НАЧАЛО" (г. Гродна)
- Тэатр танца "Альтана" (г. Мінск)
- Тэатр танца "KARAKULI" (г. Мінск)
- Праект "Х-перименты" (г. Гомель)
- Тэатр танца "Отражения" (г. Мінск)

Арганізатар мерапрыемства - школа танца "SKYLINE".