Гугулы

Гугулы
Аўтар – В. Гжегожевска
Рэжысёр – Агнешка Карыткоўска-Мазур
Жанр – драма
Прэм'ера – 8 лістапада 2014 г.
Працягласць – 1 г. 10 хв.
Псіхалагічная драма пра жыццё ў польскай вёсцы канца 80-х гадоў XX стагоддзя.
Гектары - звычайная вёска, дзе праходзяць рэлігійныя працэсіі, чытаюцца літанні каля прыдарожных крыжоў… Гектары – гэта пах зямлі, гудзенне мух, туга па спрадвечным і цыклічным. Гэта месца, дзе час цячэ па-іншаму.
Спектакль “Гугулы” – аповед аб сталенні ў гэткай Польшчы тых, хто ніколі не пакіне Гектараў, і пра тых, хто паедзе засяляць гарады.