Если завтра нет...

А если завтра нет… (А ці будзе заўтра…)

Аўтар – Дзмітрый Багаслаўскі
Жанр – 7 дзён без антракту
Пастаноўка і сцэнагарафія – заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі РБ Аляксандр Гарцуеў

Прэм’ера – 24 кастрычніка 2013г.
Працягласць – 1 г.

Спектакль ідзе на рускай мове.

У ролях:
Андрэй Новік
Максім Шышко
Марат Вяйцяховіч

Аляксандр Гарцуеў

Свет раскалоўся напалам, свет ляціцьу прорву…

Антон, маючы ад роду 16 гадоў, зняверыўся ў цэлым свеце. Бацькі з’ехалі ў Лондан і там другі тыдзень «адрываюцца». Дома с паралізаваным аўклівыдзед, а паверхам ніжэй жыве каханая дзяўчына, якая раптам не захацела бачыць і размаўляць з Антонам. Вось яны — парэнчы балкона на дзевятым паверсе… Яны рыпаюць, падрыгваюць і прагінаюцца пад цяжарам цела Антона. Крок наперад — і заўтра ўжо не будзе! Але ўнізе стаіць дворнік Васіль. Ён не прыходзіць у жах, не крычыць, а толькі глядзіць уверх, чамусьці яхідна усміхаецца і… Дык як жа быць далей герою п’есы і спектакля?