Кошчын дом

КОШЧЫН ДОМ

Самуіл Маршак

Казка-гульня на дзве дзеі

Спектакль на беларускай мове

Працягласць – 1 гадзіна 10 хвілін

5+

Прэм’ера – 13 мая 2016 года

Пастаноўка – Ягор ЛЁГКІН

Пераклад – Народны паэт Беларусі Рыгор БАРАДУЛІН

Мастак-пастаноўшчык – Дар’я ВОЛКАВА

Кампазітар – Леанід ПАЎЛЁНАК

Адмысловыя эфекты – Андрэй КАРАЛЕВІЧ

Балетмайстар – Яфім ФАДЗЕЕЎ, Людміла ФАДЗЕЕВА

Ролі выконваюць:

Кошка – Раіса АСТРАДЗІНАВА, Вольга СІНІЦА

Кот Васіль – Мікалай ЛЯВОНЧЫК, Ігар СІДОРЧЫК

Казёл – Андрэй КАЛАМІЕЦ, Аляксандр ТАРАСАЎ

Каза – Вікторыя КАДРАВА, Елізавета ШУКАВА

Певень – Генадзь ГАРАНСКІ, Васіль НІЦКО

Курыца – Ірына ПЯШКОВА, Марта ШАНТАР

Свіння – Марыя ВОЗБА, Таццяна КУЛЕШ

Кацянянты:

Дзяўчынка – Наста АСТАПЕНКА, Ганна МАХУН

Хлопчык – Улад ВІНАГРАДАЎ, Дзмітрый КОЗЕЛ

Вы знаёмыя з нашай Кошкай?

О! Яна – сапраўдная зорка!

Яе дом – палац, поўны самых яркіх, нечаканых і бліскучых рэчаў!

Якія яна праводзіць танцы, балі, вечарынкі!

А якія адметныя госці ў яе збіраюцца: Казёл, Каза, Певень, Курыца, Свіння! Да вас такія паны і не прыйдуць!

Хочаце жыць як наша Кошка?

Тады любіце толькі сябе!

Абрастайце рэчамі!

Нікому нічога не давайце, не пазычайце і ўвогуле не дапамагайце! А калі да вас прыйдуць два кацяняткі, якім няма дзе жыць – ганіце прэч!

Галерея: