Крыху пяшчоты

Билеты
  • 18
    января
    19:00
    Ср

Альда Нікалаі

Карнавал на дзве дзеі без антракту

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадз. 30 хв..
ад 14 гадоў
Пераклад на беларускую мову – Жана ЛАШКЕВІЧ
Пастаноўка – Уладзімір САВІЦКІ
Рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір ЗАБЭЛА
Мастак-пастаноўшчык – Ларыса РУЛЁВА
Музычнае афармленне – Аляксандр ЯЦКЕВІЧ
Жыхары дома састарэлых агаломшаныя: спачатку пакахалі адно аднаго суседзі па карпусах. Ды так, што і па начах не спяць, і мілуюцца ва ўсіх на вачах! А неўзабаве адміністрацыя ладзіць для ўсіх сапраўдны карнавал: з танцамі, пацехамі і ўдзелам вядомых артыстаў!

...Як да гэтага ставіцца? Як гэта перажыць, маючы за плячыма па семдзесят пражытых гадоў?..

Аўтар п’есы «Крыху пяшчоты» Альда Нікалаі – адзін з самых запатрабаваных у свеце італьянскіх драматургаў. Яго сюжэты і калізіі заўжды рызыкоўныя – чаго варты адзін толькі дом састарэлых як месца дзеяння! Але персанажы нікога не
пакінуць абыякавымі, бо могуць, хочуць і паспяваюць жыць!

Фізічны ўзрост чалавека нічога не кажа пра яго душу. Маладосць часам бывае бляклай ды самотнай да нікчэмства. А сталасць не патрапіць зрабіцца старасцю, пакуль душа занятая жыццём. Вы ў гэтым сумняваецеся? Тады адчуйце “Крыху пяшчоты”!

Прэм'ера - 20 лістапада 2010 года.

Ролі выконваюць:

Нанда – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса ГОРЦАВА
Пьера – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера КАВАЛЕРАВА
Мімі – Наталля ЯКАЎЛЕВА
Нэніл – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Барыс БАРЫСЁНАК
Бату – Іван ШРУБЕЙКА
Дыяна – Таццяна РАЖАЎСКАЯ, Ала ПАПЛАЎСКАЯ