Купала.Кругі раю

КРУГІ РАЮ

Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка

Жанр: Дакументальная алегорыя

Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў

Кампазітар: Віталь Суддзін

Балетмайстар: Вольга Скварцова

Прэм’ера: 2 лютага 2012

Працягласць: 1 г. 40 хв.

Спектакль распавядае пра жыццё і смерць Янкі Купалы, пераплятаючы рэальныя падзеі з яго творчасцю – разам з рэальнымі людзьмі на сцэне існуюць і персанажы твораў паэта. Сцэнічнае дзеянне дапаўняюць сапраўдныя дакументы той эпохі: газетныя публікацыі, лісты і нават пратаколы допытаў Народнага паэта Беларусі ў ДПУ.

Выканаўца галоўнай ролі, акцёр Дзяніс Паршын, па меркаванні журналістаў, знешне містычна падобны на маладога Янку Купалу. Акрамя каласальнай самааддачы, якой патрабуе гэтая роля ад акцёра, на сцэне з ім адбываецца нешта большае…

Аўтар п'есы і рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Святлана Навуменка разам з гледачамі шукае адказы на цэлы шэраг пытанняў: Як жыў Паэт? Як ён загінуў? Ці зразумелі і прынялі яго пры жыцці? Які лёс чакаў творы Янкі Купалы і ці жывуць яны сёння?