Лямур, тужур і абажур

Лямур, тужур і абажур
Дарагія сябры!
25 сакавіка ў 19.00 на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі вас чакае займальны тэатральны канцэрт, у якім акцёры з Францыі, Швейцарыі і Марока прадставяць вакальныя, танцавальныя і драматычныя нумары.
Канцэрт створаны пры падтрымцы  Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Театро” (Беларусь), французскай тэатральнай асацыяцыі “Demain le Printemps” (Францыя), Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Запрашаем усіх, хто ўжо знаёмы з нашым праектам, усіх, хто хацеў бы з намі пазнаёміцца, а таксама ўсіх аматараў французскай культуры і тых, хто вывучае французскую мову і цікавіцца ёю.
Перад спектаклем у фае тэатра Вас чакае прыемны музычны сюрпрыз! Давайце атрымліваць асалоду ад прагляду разам!
Над спектаклем працавалі:
Фабрыс Карэй
Сяргей Тарасюк
Ігар Блінкоў
Дэльфін Айртон
Эмілі Бізэці
Максім Глэйз
Лідзія Вэйрыш
Ясант Блан
Ісмаэль Эльфалаі