Ладдзя роспачы

Ул. Караткевіч
ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ
Развітанне з Радзімай

Рэжысёр: заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксей Леляўскі
Мастак: Валерый Рачкоўскі

“Галоўны герой навэлы – гэта па сутнасці сам аўтар. Незацугляны ні ў думках, ні ва ўчынках жыццялюб, які “носіць сваё неба з сабою”. Ён гуляе ў шахматы са смерцю і перамагае яе, бо мае за правіла: “Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто – і тады пераможаш”. Гэтага якраз трымаўся Уладзімір Караткевіч, здзіўляючы ХХ стагоддзе. У алегарычных вобразах – гісторыя нашай зямлі, народа, “… які жыў насупор і не так, і ўзрошчваў шыпы на сваіх каранях, а не на сцяблінах”.
                                                                                   Рыгор Барадулін                                                          
Працягласць: 55  хвілін
Узроставае абмежаванне: ад 17 гадоў