Зямля: Адзін неверагодны дзень (6+)

Билеты
  • 22
    мая
    19:00
    Вт
Сонца ўзыходзіць над Зямлей і мноства жывых істот пачынаюць свій дзень, поўны
кранальных, займальных і небяспечных падзей. Ігуаны ратуюцца ўцёкамі ад атрутных
змей, панды ласуюцца парасткамі бамбуку, жырафы змагаюцца за сэрца «прыўкраснай
дамы»... Жыццё ў афрыканскай саване, на бязлюдных выспах у Ціхім акіяне, у лясах Азіі і
на марскім дне дзеецца па законах вострасюжэтнага баевіка, сентыментальнай меладрамы
альбо ашаламляльнага трылера. Ніколі раней цуды не былі такімі блізкімі.
Рэжысёрам карціны стаў брытанскі пастаноўшчык, сцэнарыст і прадзюсар Пітэр
Уэббер. У 2003 годзе на экраны выйшаў дэбютны мастацкі фільм рэжысёра – «Дзяўчына з
жамчужнай завушніцай» з Скарлетт Йоханссан і Колінам Фёртам у галоўных ролях.
Карціна атрымала тры намінацыі на «Оскар», дзве на «Залаты глобус» и дзесяць
намінацый на Прэмію Брытанскай кінаакадэміі.