Love.L`amour.Каханне

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
прапануе
да Свята вясны і ўсіх жанчын:
3, 4, 5 сакавіка (19.00)
Рамантычная вечарына “Love. L’amour. Каханне”
Вас чакае цікавая і разнастайная праграма.
     Артысты РТБД: Андрэй Новік, Гражына Быкава, Дзяніс Паршын, Марыя Пятровіч, Марына Здаранкова, Бэла Шпінер і Уладзімір Карачэўскі – прадставяць свае лепшыя творчыя нумары.
Радкі пра каханне прагучаць на розных мовах.

             Таксама вас павіншуюць сябры тэатра: салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Ілона Казакевіч, салістка Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета РБ Дар’я Новік, цыганскае фламенка-шоу “Betelgeuze”, артыстка эстрады Кацярына Худзінец, акцёр з Францыі Аляксандр Серрэ, ансамбль танца “Беларусачка”, удзельнікі франка-беларускага тэатральнага праекта "Театро-Demain le Printemps".
3, 5 сакавіка – спецыяльны госць вечарыны – гурт “Navi”.
Шчырасць і пранікненасць выканаўцаў
падораць вам прыемныя ўражанні і цудоўны настрой!