Любоў людзей

ЛЮБОЎ ЛЮДЗЕЙ
Жанр: Пасялковая меладрама пасярод 70-ых
Аўтар: Дзмітрый Багаслаўскі
Рэжысёр: заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Гарцуеў
Сцэнаграфія: Юрый Саламонаў
Пластыка: Святлана Навуменка
Музычнае афармленне: заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Гарцуеў

Прэм’ера: 11 лістапада 2015
Працягласць: 2 г. 30 хв.

Таямнічая, амаль дэтэктыўная гісторыя з загадкавым забойствам і дзіўным каханнем здарылася ў глухім беларускім пасёлку ў сярэдзіне сямідзясятых гадоў мінулага стагоддзя.
Іх трое. Двое мужчын і адна жанчына. І яшчэ Любоў. Нястрымная, дзікая, безаглядная і жорсткая. Такая яна Любоў Людзей.
І хоць свет навокал запоўнены сябрамі-таварышамі, сваякамі і суседзямі, весялосцю і танцамі – іх на зямлі толькі трое.
Трое перад абліччам смерці. Трое перад абліччам Любові. Любові Людзей.