Мабыць ?

МАБЫЦЬ?

Эксперыментальны праект Аляксандра Марчанкі

Жанр: Спектакль-даследаванне

Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Марчанка
Драматург: Дзмітрый Багаслаўскі
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Кампазітар: Ягор Забелаў

Прэм’ера: 9 снежня 2014 г.

Працягласць: 2 г. без антракта

12 акцёраў, драматург, рэжысёр, кампазітар – менавіта столькі чалавек адправіліся да іншых людзей, каб задаволіць сваю цікавасць да іх, да нас, да сябе. Мы ўзялі інтэрв'ю ў тых, хто побач. Злучылі іх у паслядоўнасць і паспрабавалі пражыць іх на сцэне ў Вашай прысутнасці, разам з Вамі.

Мабыць, нашы героі маглі быць іншымі! Мабыць, вы можаце аднесціся да іх інакш, чым мы! Мабыць, і нават напэўна ВЫ таксама можаце быць героем нашай гісторыі! Так, так, таму што нашы героі зусім не героі. За некаторых з іх Ваш погляд і не зачапіўся б у натоўпе. І гэта, мабыць, дрэнна, а можа, і вельмі добра.