Матухна Кураж і яе дзеці

“Матухна кураж і яе дзеці”

28 студзеня 2017г.

А2 новый дизайн.jpgРэжысёр: Міхаіл Лашыцкі.

У ролях:

Святлана Анікей, Алесь Аўчыннікаў, Геннадзь Гатоўчыц, Сяргей Тоўсцікаў, Дзмітрый Тумас, Геннадзь Гаранскі/Валерый Кандрацьеў, Надзея Анцыповіч/Алеся Самахавец, Алена Мазгова, Андрэй Дробыш/Іван Трус, Андрэй Саўчан Аляксандар Гiрынок,Максiм Дубоўскi,

Музыканты:

Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Есьман/Пётр Клюеў, Эрык Арлоў-Шымкус, Леанiд Паўлёнак

Гэты спектакль дазволіць праз люстэрка мастацтва асцярожна зазірнуць у рэчаіснасць і пабачыць, што там адбываецца на самой справе.
П’еса, напісаная напярэдадні Другой сусветнай вайны пра дзеянні падчас Трыццацігадовай вайны у Германіі (1618-1648), валодае асаблівай універсальнасцю і, на жаль, усё той жа актуальнасцю, як гады і стагоддзі таму. І зноў «вайна за веру» апыняецца полем вялікай камерцыі, і зноў высокія чалавечыя ідэялы дасягаюцца самымі бесчалавечымі ўчынкамі. І зноў вайна вядзе да нацыянальнай катастрофы, дзе няма і не можа быць пераможцаў...

Пастаноўку спектакля, а таксама яго візуальнае вырашэнне ажыццявіць рэжысёр Міхаіл Лашыцкі. Вядомы як творца з асаблівым тэатральным бачаннем, з арыгінальным густам і еўрапейскім падыходам, ён не так часта радуе беларускага гледача сваімі працамі. Ці варта казаць, што гэты спектакль абяцае стаць сапраўднай падзеяй у тэатральным жыцці Мінска?!

У творчай камандзе – выдатны акцёрскі склад, АДНЫ З ЛЕПШЫХ АКЦЁРАЎ БЕЛАРУСКІХ ТЭАТРАЎ, але адным з галоўных дзеючых асоб стане... музыка! Жывая, аўтарская ў выкананні гуртоў “ili-ili” і “NAKA”!

Галерея: