Мiхалава зямля

Якуб Колас

Сцэнічны варыянт тэатра паводле паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадзіна 10 хвілін.
ад 14 гадоў
Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля – Уладзімір САВІЦКІ
Паэма “Новая зямля” стваралася з 1911 па 1923 гады, зрабілася праўдзівай энцыклапедыяй тагачаснага народнага жыцця і сталася існай класікай нацыянальнай літаратуры.

… Міхал, адметны герой “Новай зямлі”, служыў лесніком і марыў прыдбаць уласны зямельны надзел. Ягоную мару падзяляў брат Антось. Абодва прыклалі шмат намаганняў, каб яе спраўдзіць: шукалі і даведваліся, вырашалі і ацэньвалі, дамаўляліся і таргаваліся. Нарэшце дзядзька Антось рушыў да Вільні – у зямельны банк па крэдыт.

Зямельная справа ставала вартай цэлага жыцця і здавалася, ужо ніхто не ў стане быў перашкодзіць супольным намаганням братоў…

Ролі выконваюць:

Ад імя герояў паэмы:
Міхала – Мікалай Лявончык
Антося – Іван Шрубейка
Ад імя Якуба Коласа –
Заслужаны артыст РБ Барыс Барысёнак