Майго юнацтва крылы

Драматычная паэма на дзве дзеі без антракту паводле паэмы “Хамуціус”

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 80 хвілін.
ад 14 гадоў
Інсцэніроўка і пастаноўка Уладзіміра САВІЦКАГА
Мастак-пастаноўшчык – Віктар ЦІМАФЕЕЎ
Музычнае афармленне – Павел ЗАХАРАНКА
Балетмайстар – Дзіна ЮРЧАНКА
“…Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі
Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі,
То не пакутвалі б і не кахалі,
Не плакалі… і не былі б людзьмі.»

Творы Народнага паэта Беларусі А. Куляшова – гэта ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. Кастусь Каліноўскі, якому паэт прысвяціў драматычную паэму « Хамуціус » (1975). Назвай твора зрабілася мянушка, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.

Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за скасаванне самадзяржаўя і абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства можа забяспечыць перамогу паўстанню.
Каліноўскі меў і паплечнікаў, і паслядоўнікаў, якія рушылі за ім не толькі ў вір паўстання, але і на страту, – новае пакаленне з новым поглядам на жыццё, з упартасцю і верай, мацнейшымі за смерць.

У спектаклі гучыць раманс на вершы Аркадзя Куляшова “Я пакідаў маленства край…”

Ролі выконваюць:

Кастусь –Генадзь ГАРАНСКІ
Марыся –Юлія СМІРНОВА
Ксёндз –Аляксандр ЗЕЛЯНКО
Следчы –Аляксандр ГЛАДКІ
Цыганка –Вольга СІНІЦА
Хлапчукі –Павел НАЎРОЦКІ, Ігар СІЗОЎ, Андрэй КАРАЛЕВІЧ, Сяргей МАРГОВІЧ
Дзяўчаты –Алеся ГЕРАСЬКА, Кацярына КРЫЛОВА, Людзміла АСМАЛОЎСКАЯ, Таццяна РАЖАЎСКАЯ, Таццяна ЧАРДЫНЦАВА