Мой бедны Марат

Аляксей Арбузаў

Гісторыя кахання з мінулага стагоддзя на дзве дзеі

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадзіна 50 хвілін.
ад 15 гадоў
Перакладчык – Жана ЛАШКЕВІЧ
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ягор ЛЁГКІН
Мастак-пастаноўшчык – Алена ІГРУША
Музычнае афармленне – Уладзімір КУР’ЯН
Пластычнае вырашэнне – Вольга СКВАРЦОВА-КАВАЛЬСКАЯ
Спектаклем кіруе памочнік рэжысёра Аксана ЦІХАНОВІЧ
Любоўны трохкутнік нашага спектакля – класічны: Ліка, Марат, Леанідзік.
Два гожых і вартых юнака закаханыя ў адну дзяўчыну і чакаюць яе вырашэння. Але каханне суправаджае шкадоба, спачуванне, ахвярнасць, а рамантыцы і праверцы дачыненняў дужа замінае… вайна. Таму што наш класічны любоўны трохкутнік склаўся пад час ленінградскай блакады 1942 года. Героі па-чалавечы любяць адзін аднаго і дапамагаюць адно аднаму застацца жывымі. Але выбар ўсё адно патрэбны, выбар усё адно застаецца – за Лікай.
Слабасць часта залежыць ад моцы, але часам моц выпрабоўваецца толькі слабасцю. А наша Ліка – моцная. І Ліка не падпарадкуецца каханню, прымаючы самае чалавецкае рашэнне…
Праз шмат гадоў яны сустрэнуцца: Ліка, Марат, Леанідзік. Сустрэнуцца і паклянуцца не здраджваць цудоўнаму часу свайго жыцця – блакадным ленінградскім дням. І тады… выбар паўстане ізноў…

Ролі выконваюць:

Марат – Васіль КАЗЛОЎ
Леанідзік – Генадзь ГАРАНСКІ, Андрэй КАРАЛЕВІЧ
Ліка – Юлія СМІРНОВА, Кацярына КРЫЛОВА