Інтымны дзеннік (дзеннік паэта)

Дзённік паэта (Інтымны дзённік)

Аўтар: Сяргей Кавалёў

Жанр: Гісторыя кахання і здрады

Рэжысёр:Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»Віталь Баркоўскі

Мастак-пастаноўшчык: Алёна Ігруша

Рэжысёр па пластыцы: заслужаны артыст РБ Ігар Сігоў

Балетмайстар: Вольга Скварцова

Музычнае афармленне: Цімур Каліноўскі

Мастак па святле: Сяргей Цыпкін

Прэм’ера: 16 студзеня 2009

Працягласць:1 г. 50 хв.

У цэнтры ўвагі гледачоў – Максім Багдановіч, «замалёўкі» з яго жыцця, узятыя з неапублікаванага раней дзённіка паэта. Якім быў сапраўдны Максім Багдановіч? Чым ён жыў? Пра што марыў? Як уяўляў сабе каханне?

Цікавая драматургічнаязадумааўтара падзяляе дзеянне на дзве часткі. Першая з іх дэманструе гледачу жыццё паэта, падзеі, пачуцці і перажыванні, якія ён апісваў у сваім інтымным дзённіку. Другая частка знаёміць нас з лёсам гэтага дзённіка і выносіць на паверхню відавочныя адрозненні стаўлення да чалавечых каштоўнасцяў і шчырых, глыбокіх пачуццяў у нашы дні і стагоддзе таму.