Аднакласнiкi

Юры Кулік

Камедыя на дзве дзеі

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 120 хвілін.
ад 18 гадоў
Рэжысёр-пастаноўшчык – Юры КУЛІК
Мастак-пастаноўшчык – Дар’я ВОЛКАВА
Пластычнае вырашэнне – Надзея ЛАЎРУХІНА
Музычнае афармленне – Юры Кулік
Мастацкі кіраўнік тэатра – Уладзімір САВІЦКІ
Немагчыма не ўхапіцца за стрэльбу, калі, уключыўшыся ў розыгрыш, Павел раптоўна разумее, што каханая жонка здраджвае яму з сябрам – з якім ён, Павел, калісьці сядзеў за адной партай. І гэта не адзіны палюбоўнік жонкі…
Усеагульнае шчасце праз смех і слёзы, безумоўна, вернецца. Але пакуль усё высветліцца, будзе стрэл, “труп”, таямнічая незнаёмка і, вядома, каханне з першага погляду. Як у традыцыйнай камедыі становішчаў. Глядзець на гэта з боку дужа смешна, але не дай Бог апынуцца на месцы любога з персанажаў спектакля!

Ролі выконваюць:

Павел Сяргеевіч - Аляксандр ПАЛАЗКОЎ
Ігар Мікалаевіч – Андрэй КІЗІНО
Таццяна Віктараўна – Наталля ГАРБАЦЕНКА
Ірына Васільеўна – Раіса АСТРАДЗІНАВА, Вольга СІНІЦА
Вася – Генадзь ГАРАНСКІ, Васіль КАЗЛОЎ