Паліяна

Билеты
  • 25
    января
    18:00
    Ср

Элінар Портар

Гульня ў радасць на тры дзеі з антрактамі

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 2 гадзіны.
Спектакль для гледачоў ад 9 гадоў
Сцэнічная версія і пераклад – Артур ВОЛЬСКІ
Ідэя і рэжысёрская распрацоўка – Андрэй АНДРОСІК
Рэжысёры-пастаноўшчыкі – Андрэй АНДРОСІК
Ігар СІДОРЧЫК
Мастак - пастаноўшчык – Веніямін МАРШАК
Мастак па касцюмах – Таццяна ЛІСАВЕНКА
Кампазітар – Уладзімір КАНДРУСЕВІЧ
Балетмайстар – Вячаслаў ІНАЗЕМЦАЎ

Мастацкі кіраўнік тэатра – Уладзімір САВІЦКІ
У што лепей гуляць, калі табе сумна і маркотна? У футбол, хованкі, кампутарныя гульні?
Маленькая дзяўчынка Паліяна прыдумала сваю яркую і непаўторную гульню.
Гульню “у радасць”!
Гэтая гульня сагравае душу і захапляе! Песіміст становіца вясёлым! Буркатун забывае пра сваю буркатлівасць! Злыя дзядзькі і цёткі ўраз дабрэюць, а скнары становяцца шчодрымі!
Хочаце даведацца правілы гульні?
Хочаце, каб Ваш настрой быў заўсёдна-сонечны?
Прыходзьце да нас на спектакль!