Паляванне на сябе (16+)

Билеты
  • 02
    апреля
    19:00
    Вт

ПАЛЯВАННЕ НА СЯБЕ

16+

Жанр: не камедыя

Аўтар: Аляксандр Вампілаў (па матывах п'есы "Утиная охота")

Пераклад: Марыя Пушкіна

Рэжысёр: Стас Жыркоў (Украіна)

Мастак:Алена Ігруша

Прэм'ера: 10 кастрычніка 2018

Працягласць:2г.10хв.

Жыў-быў чалавек з прозвішчам Зілаў.

Звычайны чалавек са звычайным прозвішчам. І была ў яго звычайная жонка. Як раптам... ён атрымаў кватэру! Здавалася б, усё ў яго павінна быць добра. Але ён аказваецца замураваны ў лабірынце ўласнай свядомасці. А ў лабірынце гэтым шмат квэст-пакояў, дзеягочакаюць жонка, палюбоўніца, сябры. З кожным крокам Зілаў заблытваецца ўсё больш. Ці знойдзе ён выхад?

Спектакль «Паляванне на сябе» пра тых, хто лічыць сябе дарослым, а на справе аказваецца дзіцём, якое ўпершыню патрапіла ў такі​​ квэст-пакой уласнага жыцця.

Стас Жыркоў аб спектаклі:

«Часцей за ўсё гэту гісторыю разглядаюць, як вельмі бытавую, але на самой справе ў п'есе закладзены небытавы ход. І менавіта таму мне цікав апаглядзець на гэтага аўтара зараз, бочас дае розныя магчымасці для працы на сцэне.

Што гэта будзе? Адказваю проста: гумар, гумар, гумар і яшчэ раз гумар, толькі смеху будзе станавіцца не больш, а менш. Не заўсёды чалавек смяецца тады, калі хоча...

Акцёры РТБД – фантастычныя. Іх рашучасць, апантанасць тэатрам, іх жаданне быць лепш – усё гэта дапаможа спектаклю стаць не проста «Паляваннем на сябе», а «Дзікім паляваннем на сябе!!!»

У ролях:

Зілаў – Максім Брагінец

Кузакоў – Арцём Курэнь

Саяпін – Андрэй Новік

Кушак – Сяргей Шымко

Галіна – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч

Ірына – Гражына Быкава

Вера – Ганна Семяняка

Валерыя – Анастасія Баброва

Дзіма – Дзмітрый Давідовіч

Галерея: