Пелікан (18+)

Билеты
  • 23
    сентября
    19:00
    Сб
  • 27
    октября
    19:00
    Пт
ПРЭМ'ЕРА
ПЕЛІКАН
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Групы кампаній “Твая сталіца” «Пелікан» – адна з пазнейшых, камерных п'ес вялікага шведскага драматурга Аўгуста Стрындберга. Галоўная гераіня Эліза – маці сямейства – пэўны час параўноўвае сябе з пеліканам, прыгожай і загадкавай птушкай, якая, згодна з легендай, у бязвыхадных сітуацыях корміць сваіх дзяцей уласнай крывёю. Насамрэч, Эліза ўвесь час падманвае сваіх блізкіх, абкрадвае і здраджвае мужу, эканоміць на дзецях… І толькі з пасмяротнага ліста бацькі дзеці даведваюцца пра жахлівы падман маці. Як жыць дзецям з гэтаю праўдаю, і як гэта навіна паўплывае на лёс усяго сямейства? Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў Жанр: Ода злачыннай жарсці Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў Мастак па касцюмах: Валянціна Няборская Кампазітар: Дзмітрый Фрыга Рэжысёр па пластыцы: Яўген Карняг Мастак па святлу: Сямён Давыдзенка. Ролі выконваюць: Маці – Людміла Сідаркевіч Сын – Арцём Курэнь Дачка – Ганна Семяняка Зяць – Максім Брагінец Служанка – Галіна Чарнабаева.