Пелікан

ПЕЛІКАН


Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
Пры падтрымцы
Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь
і Групы кампаній “Твая сталіца”

«Пелікан» – адна з пазнейшых, камерных п'ес вялікага шведскага драматурга Аўгуста Стрындберга.
Галоўная гераіня Эліза – маці сямейства – пэўны час параўноўвае сябе з пеліканам, прыгожай і загадкавай птушкай, якая, згодна з легендай, у бязвыхадных сітуацыях корміць сваіх дзяцей уласнай крывёю. Насамрэч, Эліза ўвесь час падманвае сваіх блізкіх, абкрадвае і здраджвае мужу, эканоміць на дзецях…
І толькі з пасмяротнага ліста бацькі дзеці даведваюцца пра жахлівы падман маці. Як жыць дзецям з гэтаю праўдаю, і як гэта навіна паўплывае на лёс усяго сямейства?


Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Жанр: Ода злачыннай жарсці
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Валянціна Няборская
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Рэжысёр па пластыцы: Яўген Карняг
Мастак па святлу: Сямён Давыдзенка.


Ролі выконваюць:
Маці – Людміла Сідаркевіч
Сын – Арцём Курэнь
Дачка – Ганна Семяняка
Зяць – Максім Брагінец
Служанка – Галіна Чарнабаева.