Прывітанне лета, альбо навэлы пра лагер

Тэатральная пантаміма “Прывітанне, лета, альбо навелы пра лагер” у выкананні мім-тэатра “Gestus”.

Лета. Дзіцячы лагер. Важатая рыхтуецца да прыезду дзяцей. І вось Яны. Усе розныя, гарэзлівыя і некіруемыя. Важатай патрэбна дысцыпліна. І тут пачынаецца супрацьстаянне жаданняў. Аднак дзеці раскрываюць Важатую з іншага боку. І паступова супрацьстаянне перарастае ў разуменне і сяброўства. Але змена скончылася, і час развітвацца. Але гэта не канец і не кропка. Гэта шматкроп’е. Што далей? Гэта глядач дадумае сам, бо амаль кожны хоць аднойчы бываў у лагеры.

Працягласць: 1 г. 25 хв.

Дзеючыя асобы:

Важатая – Крысціна Жаўрыд

Прыгажунчык – Міхаіл Самусенка

Энерджайзер – Алеся Найдзенка

Пончык – Ніка Жаўрыд

Тэнісістка – Дар’я Танковіч

Завучка – Вольга Рабцава

Мадэль – Дар’я Лабач

Невідзімка – Алёна Афанасенка

Рэжысёрская ідэя: Крысціна Жаўрыд

Пастаноўка і сцэнаграфія: Крысціна Жаўрыд, Дзмітрый Машко

Мастацкі кіраўнік: Дзмітрый Машко

Тэатр «Gestus» створаны ў 2010 годзе. Калектыў працуе ў жанры тэатральная пантаміма. З’яўляецца ўдзельнікам многіх творчых мерапрыемстваў і праектаў. За два гады існавання тэатр-студыя атрымала прызнанне гледачоў і калег.