Развітанцы

Чытаючы раманы пра каханне, пераглядаючы зноў і зноў улюбёныя меладрамы, чытач і глядач нязменна ставяць сябе на месца героя i, натхненныя ўзнеслым пачуццем, здзяйсняюць тыя ж неверагодныя ўчынкі дзеля сваёй каханай. У рэальным жыцці ўсё больш празаічна. Асабліва, калі каханне мінае і надыходзіць час развітвацца.
Мы хочам даведацца ў вас, як расставаліся вы, якія дылемы вас трывожылі і як вы з імі ладзілі. Мы хочам пражыць гэта з вамі на сцэне, з вашым асабістым удзелам ці з дапамогай акцёра-праекцыі.
Інтэрактыў “Развітанцы” – гэта 6 гісторый пра каханне, на развiцце якіх можаш паўплываць ты, глядач. Гэта сцэнiчная лабараторыя, дзе словы, думкі, рашэнні нараджаюцца побач з вамi.
Акцёры, выканаўцы:
Тэатр “Студыёзы”
Студыя танцавальнай імправізацыі “Dance Essence”
гурт “HURMA”.
Працягласць – 1г. 30хв.