Зацюканы апостал

Зацюканы апостал

Андрэй Макаёнак

Сямейная гульня на дзве дзеі з антрактам

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадзіна 40 хвілін.
ад 14 гадоў

Рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір САВІЦКІ

Мастак-пастаноўшчык – Віктар ЦІМАФЕЕЎ

Кампазітар – Павел ЗАХАРАНКА

Балетмайстар – Дзіна ЮРЧАНКА

Аўтар відэароліка – Ганна ІВАНОЎСКАЯ

Мастацкі кіраўнік тэатра – Уладзімір Савіцкі

У таты з мамай ёсць дачка і сын. Усе чацвёра называюцца сям’ёй.
Тата хоча, каб “…дзеці навучыліся думаць, мысліць, абагульняць, разумець сутнасць рэчаў, з’яў… “ . Мама хоча абараніць дзяцей ад шкоднага ўплыву жыцця. Але міжсобку яны ніяк не патрапяць дамовіцца, хто ж выканае гэтыя жаданні. Бо самім няма як і няма калі. Бо між татам ды мамай не мір і не вайна, а подласць, разлік і бясконцая хлусня. “Ну, мы яшчэ пабачым, за кім пойдуць дзеці!..” , – даводзяць бацькі адно аднаму.
“Самая вялікая хлусня – гэта хлусня маленькаму чалавеку!” – сцвярджае сын і шукае праўду. “Я перачытаў, мама, болей за цябе, і болей за цябе, тата. Я многае зразумеў… Свой дом, сваю сям’ю… і я знайшоў ісціну – я палюбіў тэлевізар!”
…І стаў, паводле таты, горшы за нікатын… і пацягнуў за сабой сястру…
Эксперымент па разбурэнні сям’і, які спраўджваецца ў спектаклі “Зацюканы апостал”, – зусім не драматургава фантазія. Андрэй Макаёнак бачыў гэта ў 1970-я гады. Дастакова пільней угледзецца ў гады двухтысячныя, каб пабачыць тое самае. Умацаваўся хіба тэлевізар і дзеці па-ранейшаму яго глядзяць …
Ці знойдзецца добрае выйсце з нашай невясёлай гісторыі?
…У госці да сям’і прыязджае дзед…