Кратковременная (16+)

Кароткачасовая

Аўтар - Канстанцін Сцешык

Рэжысёр – Сямён Александроўскі

Мастак-пастаноўшчык – Аляксей Лабанаў

Жанр - сайт-спецыфік-праект пра роднасныя сувязі

Працягласць - 1 г.

У спектаклі (па матывах фотадзённіка Філіпа Таледана) скупымі драматургічнымі сродкамі распавядаецца пра складанае. Размова сына з бацькам, у якога праблемы з кароткачасовай памяццю, праходзіць у пустой кватэры. Яны толькі што вярнуліся з пахавання маці, але бацька не памятае, што адбылося, і сын зноў і зноў спрабуе вярнуць яго да рэальнасці. У выматвальнай размове мяняюцца ролі, адносіны бацькоў і дзяцей па-новаму адкрываюцца для нас. Разам з сувязямі памяці разрываюцца родасныя сувязі. Толькі рэчы захоўваюць памяць пра каханне, якое толькі што сышло. Тут няма фізічнай прысутнасці акцёраў, але дыялог, запісаны пяццюдзесяццю артыстамі з іх рэальнымі бацькамі, прысутнічае на сцэне і дае магчымасць гледачу “змантаваць” сваё ўласнае бачанне гісторыі. Гукі, пахі, рэчы і прадметы замяняюць тут эфектныя паўзы і мізансцэны. А глядач становіцца літаральным удзельнікам спектакля.

Тэатральнай калізіяй становіцца музей чалавечых адносін, у якім кожны экспанат каштоўны тым значэннем, якім глядач напоўніць яго сам.