Шытая лялька Рэгедзi Эн

Уільям Гібсан

Фантазія на дзве дзеі

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадз. 30 хв..
ад 10 гадоў
Пераклад на беларускую мову - Жана ЛАШКЕВІЧ
Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь МУШПЕРТ
Мастак-пастаноўшчык – Ларыса РУЛЁВА
Імпрэзу вядзе Наталля ГРЫШАНОВІЧ
Інфармацыя для дарослых гледачоў:
Аўтар п’есы “Звычайная лялька” Уільям Гібсан (1914-2008) зазнаў папулярнасці ў пяцідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Спектаклі паводле ягоных п’ес ставіліся на знакамітым тэатральным Брадвеі, фільмы паводле ягоных сцэнароў здымаліся ў Галівудзе і ўзнагароджваліся “Оскарамі” ды “Тоні”. Да сённяшняга дня драматургія пісьменніка не губляе вядомасці, застаецца сучаснай і запатрабаванай. У нашым тэатры пастаўлена ягоная п’еса “Стваральніца цуду”; а што да “Звычайнай лялькі”, дык п’еса (як драма альбо мюзікл) апанавала мноства разнастайных пляцовак усяго свету.

Інфармацыя для юных гледачоў:
У Амерыцы расказваюць такую гісторыю: аднойчы добры тата, мастак ды пісьменнік, знайшоў на гарышчы старую самаробную ляльку, пашытую з кавалачкаў тканіны. Тата яе пачысціў, зашыў, намаляваў ёй твар і аддаў дачцы: дачка якраз пачувалася не дужа добра і мусіла ляжаць у ложку. Ну хто б на яе месцы не ўзрадаваўся падарунку? Але лялька, якую назвалі Ганнай з кавалачкаў тканіны альбо Рэгедзі Эн (Raggedy Ann), была не такой простай, якой адразу здалася. З ёй пасябравала не толькі дзяўчынка, але і ўсе цацкі, якія былі ў доме. А добры тата весяліў іхнюю кампанію прыгодніцкімі гісторыямі і навыдумляў іх цэлую кніжку.
У хуткім часе такую Ганну і такую кніжку захацелі мець суседскія дзеці, а потым – іх сябры, сваякі, знаёмыя, аднакласнікі… Так што ў далёкім 1915 годзе давялося шыць такіх лялек і друкаваць такія кніжкі для ўсіх, хто жадаў іх мець. Гэта стала традыцыяй і працягваецца да сёння! У 1999 годзе з’явіўся Музей Raggedy Ann & Andy (бо ў 1920 годзе Ганна займела лялечнага брата Эндзі) – у амерыканскім горадзе Аркола, штат Ілінойс. Тамсама ў маі месяцы ладзяць адпаведны фестываль, каб уладальнікі чароўных лялек маглі адзін з адным пазнаёміцца.

Ролі выконваюць:
Марсэла – Ала ПАПЛАЎСКАЯ, Ганна КАЗЛОВА
Рэгедзі Эн, шытая лялька –
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера КАВАЛЕРАВА
Тата, ён жа Лялечны Доктар – Іван ШРУБЕЙКА, Алег ЧЭЧАНЕЎ
Мама, яна ж Ведзьма – Наталля ГАРБАЦЕНКА
Генерал Зэд – Аляксандр ПАЛАЗКОЎ
Эндзі – Васіль КАЗЛОЎ
Бэбі – Алеся ГЕРАСЬКА
Панда – Раіса АСТРАДЗІНАВА
Вярблюд – Іван УШАКЕВІЧ
Паненка Кажан, яна ж Жаўцюткая Юм-Юм, канарэйка – Таццяна РАЖАЎСКАЯ
Воўк, ён жа Чырвоны Зуб, сабака – Аляксандр ЗЕЛЯНКО, Андрэй КАРАЛЕВІЧ