Сіняя птушка

Сiняя Птушка

Марыс Метэрлінк

Святочная фантазія на дзве дзеі 10+

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадзіна 30 хвiлiн з антрактам.
Ад 10 гадоў

Пераклад – Жаны ЛАШКЕВІЧ

Вершы – Алеся БАДАКА

Рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір САВІЦКІ

Мастак-пастаноўшчык – Віктар ЦІМАФЕЕЎ

Мастак па касцюмах – Наталля САРДАРАВА

Кампазітар – Сяргей БЕЛЬЦЮКОЎ

Балетмайстар – Дзіна ЮРЧАНКА

Самыя Каляды, а Цільціля й Міціль паклалі спаць. Ну хіба ж не крыўдна?! Брат з сястрой зайздросцяць дарослым і падглядаюць праз ваканіцы, – а раптам пашанцуе ўбачыць цуд? Дзеці так спадзяюцца і чакаюць, што цуд на Каляды здзяйсняецца: да іх прыходзіць Фея. Яна шукае чароўную Сінюю Птушку шчасця, просіць дзяцей дапамагчы і выпраўляе ў казачнае падарожжа. Прыглядаць за дзецьмі бярэцца Душа Святла, спрыяючы ім пабыць і ў Мінулым, і ў Будучым, каб навучыцца адрозніваць зло ад дабра і бачыць свет не чорна-белым, а шматфарбным.
Аўтар п’есы “Сіняя птушка” Марыс Метэрлінк (1862 - 1949) – буйны драматург і тэарэтык сімвалізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1911) – названы сучаснікамі “бельгійскім Шэкспірам”.
Казка-феерыя “Сіняя птушка” (1908) распавядае пра адвагу “незаўважнай” чалавечай душы і каштоўнасці звыклага паўсядзённага жыцця: п’еса зрабілася вяршыняй творчасці драматурга, дзе ён кажа “няшчасным пра шчасце, каб яны навучыліся яго разумець”. Пра сутнасць п’есы напісаў рускі паэт Аляксандр Блок: “…шчасця няма, шчасце заўжды адлятае, як птушка, гаворыць казка; і зараз жа гэтая самая казка сведчыць нам іншае: шчасце ёсць, шчасце заўсёды з намі, толькі не бойцеся яго шукаць.”