Беласнежка i сем гномаў

Браты Грым

Тэксты песень і п’еса Ж. Лашкевіч паводле аднайменнай казкі Дуэт Прынца і Беласнежкі на вершы Яўгеніі Янішчыц

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 70 хвілін.
ад 7 гадоў
Рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна ВІНАГРАДАВА
Пластычнае вырашэнне – Юры ЛАПША
Мастак-пастаноўшчык – Ларыса РУЛЁВА
Кампазітар – Андрэй ЦЯРЭНЦЕЎ
Педагог па вакале – Алена СЁМІКАВА
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі – Уладзімір САВІЦКІ
Ва ўсе часы людзі прыдумвалі і расказвалі казкі. Ад людзей казкі пачулі гномы.
Наслухаліся, упадабалі, а потым і палюбілі. Адну такую казку – пра Беласнежку, яе
мачаху Каралеву, каралеўскага Міністра і Прынца з Замежнага каралеўства, – гном
Разумнік узяўся быў пераказваць для сваіх сяброў-гномаў. Але сябры-гномы слухалі-
слухалі ды вырашылі, што ў казачных прыгодах цікавей будзе ўдзельнічаць самім!

Ролі выконваюць:

Каралева – Алеся ГЕРАСЬКА, Таццяна РАЖАЎСКАЯ
Міністар – Ігар СІДОРЧЫК
Беласнежка – Ірына ПЯШКОВА
Прынц – Аляксандр ГЛАДКІ
Гномы:
Разумнік – Андрэй КАЛАМІЕЦ
Таўстун – Аляксандр ЗЕЛЯНКО
Хітраван – Сяргей МАРГОВІЧ
Гарэза – Васіль НІЦКО
Балбатун – Іван УШАКЕВІЧ
Бамбіза – Павел НАЎРОЦКІ
Румза – Генадзь ГАРАНСКІ
Чароўнае люстэрка – Кацярына КРЫЛОВА і Андрэй КАРАЛЕВІЧ