Сталіца Эраўнд

СТАЛІЦА ЭРАЎНД

Аўтар: Сяргей Гіргель

Жанр: Парадаксальная камедыя

Пастаноўка: Вольга Саратокіна (Сара Токіна)

Сцэнаграфія: Алёна Ігруша

Музыка і тэксты песень: Дзяніс Паршын

Музычнае афармленне і аранжыроўка: Цімур Каліноўскі

Прэм’ера: 2 мая 2007

Працягласць:1г.20хв.

Вагон метро. Два незнаёмыя паміж сабою маладыя мужчыны. Магчыма, яны б ніколі не сустрэліся і не распачалі гутарку,калі б цягнік метро выпадкова не спыніўся паміж станцыямі. Але, як вядома, выпадковасцяў не існуе, і тое, што здараецца з намі, заўсёды для чагосьці патрэбна.

Для чаго адбылася гэта нечаканая сустрэча? Як яна зменіць жыццё герояў? Як паўплывае на іх лёсы?