Святкуем Купалле разам з Купалам

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “Гасцінец”

6 ліпеня Крапоткіна, 44

СВЯТКУЕМ КУПАЛЛЕ РАЗАМ З КУПАЛАМ

Некалькі гадоў у РТБД існуе цудоўная традыцыя адзначаць адно з самых любімых беларусамі святаў – Купалле. Святочная імпрэза «Святкуем Купалле разам з Купалам» стала падзеяй для многіх прыхільнікаў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, якія прыходзяць да нас зноў і зноў.

Гэты год не стане выключэннем. Мы рыхтуем для вас насычаную і цікавую праграму.

Адразу на ўваходзе вы апынецесяу святочнай атмасферы: сустракаць нашых паважаных гледачоў будзе заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “Гасцінец” (г.Ракаў). А яшчэ мы будзем частаваць вас нацыянальнымі беларускімі прысмакамі.

На другім паверсе ў галерэйнай прасторы “АРТХОЛ” адкрыецца выстава “Завуся я толькі Янка Купала”, падрыхтаваная сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

Спектакль “Кругі раю” становіцца традыцыйным для гэтага свята. У ноч на Купалле нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала. Спектакль “Кругі раю” – дакументальная алегорыя, якая апавядае пра малавядомыя факты з жыцця выдатнага беларускага паэта.У спекактлі пераплецены факты з жыцця паэта і яго творы. Аўтар п’есы і рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Святлана Навуменка разам з гледачамі шукае адказы на цэлы шэраг пытанняў: Як жыў Паэт? Як ён загінуў?

А па заканчэнні спекаткля гледачы змогуць прыняць удзел у святочных абрадах разам з ансамблем “Гасцінец”.

Прыходзьце да нас – будзе цікава!