Казка чароўнага лесу

Сяргей Казлоў, Леанід Жухавіцкі

Казка на дзве дзеі без антракту

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 55 хвілін.
ад 5 гадоў
Пераклад Жаны ЛАШКЕВІЧ
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ягор ЛЁГКІН
Мастак-пастаноўшчык – Ларыса РУЛЁВА
Музычнае афармленне –Леанід ПАЎЛЁНАК
Пластычнае вырашэнне – Надзея ЛАЎРУХІНА
Мастацкі кіраўнік тэатра – Уладзімір Савіцкі
Кажучы па шчырасці, нават у казках цуды адбываюцца не на кожным кроку: звычайна яны затрымліваюцца, прымушаюць сябе чакаць. Цуды ладзяць нам выпрабаванне. Але пад Новы год жыхары казачнага лесу ўпэўнены: цуд здарыцца і дзеля цуду можна ўсё адкласці і на ўсё забыцца!
… Выпрабаванне, якое пад Новы год выпала Вожыку і Медзьвядку, змяніла іх стаўленне да цуду, таму што… адбыўся цуд і змяніў іх саміх. Бо калі ты слабы ды маленькі – гэта зусім не значыць, што кожны можа цябе пакрыўдзіць. Калі ты баязлівец, дык у цябе заўжды ёсць магчымасць пасмялець і насмеліцца! А калі ў цябе ёсць сябра, дык не варта яго губляць…
Усё вельмі проста – сапраўдныя цуды мы ўтвараем самі!

Ролі выконваюць:

Медзьвядок – Андрэй КАРАЛЕВІЧ
Вослік – Кацярына КРЫЛОВА
Вожык – Андрэй КАЛАМІЕЦ, Сяргей МАРГОВІЧ
Вавёрка – Алеся ГЕРАСЬКА
Воўк – Васіль НІЦКО, Павел НАЎРОЦКІ
Алень – Васіль КАЗЛОЎ