Таямніца вялікага Гудвіна

Ягор Лёгкін

Цудадзейныя прыгоды на дзве дзеі паводле казкі А. Волкава “Чараўнік ізумруднага горада”

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадзіна 40 хвiлiн з антрактам.
ад 6 гадоў
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ягор ЛЁГКІН
Мастак-пастаноўшчык – Дар’я ВОЛКАВА
Пераклад – Зміцер КОЛАС
Рэжысёр – Дзяніс КСЯНЕВІЧ
Кампазітар – Валеры ВОРАНАЎ
Балетмайстар – Яфім ФАДЗЕЕЎ
Пастаноўшчык сцэнічнай пластыкі – Анастасія АСТАПЕНКА

Мастацкі кіраўнік тэатра – Уладзімір САВІЦКІ
Дзе знайсці чарадзея, які б табе дапамог?
І што рабіць, калі ў самы адказны момант чараўнік не з’яўляецца?
Дзяўчынка Элі, яе верны сабачка Татошка, Страшыдла, Жалезны дрывасек і Баязлівы леў – у пошуках Гудвіна самі стараюцца быць цудадзеямі свайго лёсу.
Але ці змогуць яны стаць такімі ж магутнымі, як вялікі Гудвін, ці змогуць раскрыць яго ТАЯМНІЦУ?