Танга Забарона

Танга Забарона

Аўтар, рэжысёр, сцэнарыст, харэограф – Мацей Заклічыньскі

Жанр – мюзікл-кабарэ

Прэм’ера – 4 студзеня 2014 г.

Працягласць – 1 г. 30 хв.

«Танга Забарона» - гэта прадстаўленне з жывой музыкай. У ім пераважаюць элементы мюзікла і кабарэ, заснаваныя на польскіх песнях міжваеннага перыяду.

Героі спектакля – удзельнікі Магічнага ансамбля, яны жадаюць далучыць кабарэ “Забарона” да элітных забаўляльных месцаў горада.

Персанажы спектакля: амбіцыёзны і зайздросны дырэктар, яго разбэшчаная жонка, незадаволены самадур-улан, пакорная сірата і чорт.

Пастаноўка інтэрактыўная – публіка прымае ўдзел у прадстаўленні, дзе спяваюць песні пра каханне і нянавісць, сум і незадаволенасць. У міжваенны час атрыбутамі ўдалага вечара ў кабарэ былі алкаголь, цыгарэты, музыка, танцы і спевы… Чым шырэй наладжваюцца ў гэты час забавы, тым прывідней становіца надзея, што заўтра ў свеце яшчэ буде панаваць мір.