Тарас на Парнасе

Билеты
  • 10
    января
    19:00
    Вт

Сяргей Кавалёў

Народны жарт на дзве дзеі з антрактам 14+

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 120 хвілін.
ад 14 гадоў
Рэжысёр-пастаноўшчык – Наталля Башава-Іванова
Мастак-пастаноўшчык – Ларыса Рулёва
Балетмайстры – Віктар Бескаравайны, Алена Іванькова
Спектаклем кіруе – Наталля ГРЫШАНОВІЧ
У спектаклі гучаць музычныя творы фольк-гурта "Ліцвіны"

Паводле драматурга Сяргея Кавалёва: “Паэма “Тарас на Парнасе” – візітоўка беларускай паэзіі ХIХ стагоддзя, а самаго Тараса можна параўнаць з Тылем Уленшпігелем Шарля дэ Кастэра і Кала Бруньёнам Рамэна Ралана, бо ён з’яўляецца яскравым увасабленнем нацыянальнага характара, тыпа беларуса...”

Ці ведалі Вы што:

1) Аўтарам паэмы з’яўляецца былы прыгонны селянін Канстанцін Вераніцын.

Гэтае адкрыццё зрабіў гісторык і літаратуразнавец Віталь Скалабан:
“…Яшчэ ў 1986 годзе мне ўдалося знайсці ўнікальны асобнік "Тараса на Парнасе" і з яго дапамогай вызначыць імя аўтара паэмы. (…) Яшчэ больш, вядомыя дата і месца напісання паэмы: 15 красавіка 1855 года, мястэчка Гарадок”.

2) Акрамя “Тараса на Парнасе” Канстанцін Вераніцын вядомы, як аўтар антыалкагольна-сатырычнай паэмы “Два д’яўлы”.

3) Адна з ранніх назваў паэмы гучала так: “Узлезшы на Парнас, што відзеў там Тарас”.

4) Гэтая паэма была настолькі папулярнай на Беларусі, яе так часта перапісвалі (у тым ліку і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч), што вядомы этнограф Еўдакім Раманаў пісаў у 1895 годзе: “Тараса на Парнасе”: “Ва ўсякай хаце знайсці можна”.

5) Упершыню “Тарас на Парнасе” быў апублікаваны ў газеце “Минскій листокъ” 16 траўня 1889 г.

6) Гэтая паэма перакладзеная на паўдзясятка замежных моваў. На адной толькі украінскай мове існуе тры версіі перакладу.

7) У аснове твора – усходне-беларускія гаворкі.

8) Класік беларускай музыкі Мікалай Аладаў напісаў у 1927 годзе камічную оперу “Тарас на Парнасе”, якая аднак, не была пастаўлена.

9) У мястэчку Гарадок узведзены помнік галоўнаму герою паэмы.

10) Адна з вуліц Віцебска носіць імя Канстанціна Вераніцына.