Тату, ти меня любив?

 "ТАТУ, ТИ МЕНЕ ЛЮБИВ?" 16+

Аўтар: Дзмітрый Багаслаўскі
Рэжысёр і аўтар канцэпцыі сцэнічнай прасторы: Стас Жыркоў
Музычная канцэпцыя: Дзмітрый Салодкі
Светавая партытура: Стас Жыркоў і Віталь Цімафееў

Жанр: сямейныя ўспаміны ў 2-х дзеях
Працягласць: 1г. 50хв. (з антрактам)
Дата прэм’еры: 11 кастрычніка 2017

Ролі і выканаўцы:
Аляксандр – Раман Ясіноўскі
Дзмітрыч, яго бацька – Аляксандр Ярома
Альберт, Юрасік – Антон Салавей
Наташка – Інна Мірашнічэнка
Зінка – Ірына Ткачэнка
Анька – Крысціна Фядорак



А вы ведаеце, як чысціць калодзеж?
Трэба ўзяць лесвіцу, вядро і металічную шчотку, а потым трэба вычарпаць усю ваду ...
Хаця, што гэта ўсё ведаць - вада ж ёсць ў кране ...
Чаму ж тады Аляксандр кожную ноч бачыць нябожчыка бацьку і гэты калодзеж у двары?
Чаму бацька заўсёды кажа толькі пра калодзеж і ніколі пра тое, ці любіў ён сына?
Але хіба гэта цяпер важна, хто каго любіў?
Тым больш, што сёстры Аляксандра хочуць прадаць бацькоўскі дом.
І не будзе ўжо ні родных сцен, дзе памятаеш сябе дзіцёнкам, ні калодзежа, які зноў трэба чысціць...
Блізкія сыходзяць і застаецца пустата ... Была сям'я - а дзе яны сягоння?
І хто гэты Альберт, які чамусьці вырашыў, што можа дапамагчы?
Але трэба неяк жыць далей – трэба ж камусьці чысціць калодзеж.
Магчыма, гэтай ноччу Аляксандр нарэшце перастане крычаць у сне: "Тата, ты мяне любіў?".
Спектакль рэжысёра Стаса Жыркова і кіеўскага тэатра "Золоті ворота", напэўна, расчуліць, і, магчыма, аблегчыць боль страты блізкіх. Сямейныя вузы, нібы канаты страхоўкі, утрымліваюць нас на гэтым свеце ... а, можа, і там, адкуль яшчэ ніхто не вяртаўся.