Тэдзі

Билеты
  • 11
    января
    19:00
    Ср

Аляксандр Хромаў

сцэнічная інсталяцыя кіберпанку

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадзіна 10 хвілін.
ад 14 гадоў

Перакладчык – Жана ЛАШКЕВІЧ

Рэжысёр-пастаноўшчык – Ягор ЛЁГКІН

Мастак-пастаноўшчык – Дар’я ВОЛКАВА

Музычнае афармленне – Уладзімір ДУДКІН

Пластычнае вырашэнне – Андрэй КАРАЛЕВІЧ

Прэм’ера адбылася 24 чэрвеня 2014 года.

Галоўны герой п'есы – таленавіты праграміст. Ён малады, здаровы, не п'е, не паліць, працуе аддалена, зарабляе шмат… Усё добра? Але чаму ад яго сыходзіць каханая дзяўчына? Чаму з лепшым сябрам ён кантактуе толькі праз тэлефон? І чаму гэты сябра не проста лепшы, а нават адзіны?
Што адбываецца з чалавекам, аддае перавагу не рэальнаму свету, а віртуальнаму, у якім усе перажыванні – толькі прадмет для аналізу, усе пачуцці – сыравіна для сінтэзу звышмагутных станоўчых эмоцый? Кім ён стане? Звышчалавекам? Рабом уласнай фізіялогіі? Ці ахвярай іншага, больш выштукаванага розуму? Што такое Інтэрнэт – сродак масавай інфармацыі ці свет бясконцых магчымасцяў? Лабірынт? Багна?
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні Тэатр юнага гледача спрабуе знайсці ў сваёй новай пастаноўцы.

Ролі выконваюць:

Макс – Андрэй КАРАЛЕВІЧ, Улад ВІНАГРАДАЎ

Вірус – Генадзь ГАРАНСКІ

Тэдзі – Дзмітрый КОЗЕЛ, Данііл ФІЛІПОВІЧ

Барыс – Аляксандр ГЛАДКІ, Сяргей МАРГОВІЧ

Анна – Марта ШАНТАР